"Марш абураных беларусаў 2.0" адбудзецца 21 кастрычніка

“Марш абураных беларусаў 2.0” адбудзецца 21 кастрычніка. Пачатак Марша ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Аб гэтым паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Мікалай Статкевіч. Ён напісаў:

“Многія людзі з рэгіёнаў хацелі б узяць удзел у “Маршы абураных беларусаў 2.0”. Па іх просьбам Беларускі Нацыянальны Кангрэс пераносіць марш з пятніцы на суботу 21 кастрычніка.

Акцыя пачнецца ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Маршрут “Марша абураных беларусаў 2.0″ будзе вызначаны яго ўдзельнікамі на пачатку мерапрыемства.”

Facebook