Грамадская акцыя

«Марш абураных беларусаў» супраць бязьмежжа ў войску. УЖЫВУЮ

21 кастрычніка а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску пачалася акцыя пратэсту «Марш абураных беларусаў» супраць бязьмежжа ў войску. Калі раней плянавалася падчас акцыі абмяркоўваць збольшага эканамічныя пытаньні, то цяпер дадалася яшчэ адна вострая праблема, зьвязаная з гібельлю салдата ў Печах, патлумачыў Свабодзе адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікола Статкевіч.