"Марш абураных беларусаў 2.0" адбудзецца 21 кастрычніка
«Марш абураных беларусаў 2.0» адбудзецца 21 кастрычніка. Пачатак Марша ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Аб гэтым паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Мікалай Статкевіч. Ён напісаў:
«Многія людзі з рэгіёнаў хацелі б узяць удзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0». Па іх просьбам Беларускі Нацыянальны Кангрэс пераносіць марш з пятніцы на суботу 21 кастрычніка.
Акцыя пачнецца ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Маршрут «Марша абураных беларусаў 2.0″ будзе вызначаны яго ўдзельнікамі на пачатку мерапрыемства.»