Навіны

Марына Адамовіч: Апазіцыя павінна сесці за стол перамоваў дзеля аб’яднання

«Перадвыбарчую кампанію беларуская апазіцыя збольшага праводзіла ў сецеве, і таму яна была такой неэфектыўнай», – сказала нашаму радыё жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч ў Варшаве на Беларускім круглым стале, дзе абмяркоўваліся паслявыбарчыя падзеі. «Раз\’яднаная апазіцыя выконвала свае мэты і забылася пра палітвязняў», – падкрэсліла Марына Адамовіч.

Глядзець відэа Адамовіч і Каратыш у «Гарачым каментары»

— Кампанія, часткай дэмакратычных сілаў праведзена па сутнасці ў сеціве, яна праведзена не дзеля таго, каб дапамагчы тым жа палітвязням… Усе гаварылі, што працуюць дзеля вызвалення палітвязняў. На жаль, з пункту гледжання псіхалогіі, адбылося супрацьлеглае. Прайшла кампанія замяшчэння, выцяснення палітвязняў на перыферыю свядомасці. Я спадзяюся, што сёння ўжо знікла нагода гэтых рознагалоссяў, людзі мусяць збірацца і зноў спрабаваць дамовіцца.

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, спасылаецца на лісты мужа з калоніі, які пісаў, што пасля 24 верасня беларускай апазіцыі не будзе чаго дзяліць і яна павінна сесці за стол перамоваў дзеля аб’яднання.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя