Навіны

Марына Адамовіч: для палітвязня важны кожны ліст, кожнае слова ў падтрыманне (ВІДЭА)

«Часам я дзялю жыццё на перыяды «да» і «пасля» арышту Міколы. За апошнія гады ў маім жыцця з\’явіліся новыя людзі, як я іх назваю – сёстры. Гэта маці, жонкі, каханы тых палітзняволеных, што прайшлі той самы шлях, што і я». Глядзіце на «Белсаце» шчырае інтэрв\’ю з Марынаю Адамовіч – жонкай зняволенага палітыка Мікалая Статкевіча.

Жонка экс-кандыдата на прэзідэнта распавяла ў інтэрв\’юАдэлі Дубавец пра тое, як яна збірае перадачы для Мікалая Статкевіча і што дапамагае ёй не здавацца. «Аднойчы сказаўшы «я не магу дазволіць разбурыць сябе», я імкнуся прытрымлівацца гэтага», – кажа спадарыня Адамовіч.

Яна, як і Мікалай Статкевіч, нягледзячы ні на што, верыць у перамены ў нашай краіне. «Я веру, што ўсё мінае. У гэтай краіне дастаткова годных, нармальных людзей, якія здольныя змяніць нешта ў краіне», – сказала жонка палітвязня.

«Любы ліст, які прыходзіць у вязніцу, дадае пачуццё бяспекі зняволеным, яны адчуваюць, што іх паатрымоўваюць, што тым, хто іх утрымлівае нельга беспакарана рабіць тое, што хацелася б. Гэтак і любое слова, выказанае ў падтрыманне палітвязняў за мяжою і ў краіне мае свой плён. Гэта тое, што не дазваляе забыцца на вязняў сумлення», – дадала Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзідэнта, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Прысуджаны да шасці гадоў калоніі – лукашэнкаўскі рэжым лічыць яго галоўным арганізатарам «масавых беспарадкаў» падчас апазіцыйнай дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛbelsat.eu