Грамадская акцыя

Масавая акцыя ў цэнтры Менска: Байкот дыктатуры!

Беларусы пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў.

Акцыя пачалася адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў на Кастрычніцкай плошчы і працягнулася ў выглядзе шэсця па праспекце Незалежнасці. У ёй бралі ўдзел блізу 500 чалавек. Дэманстранты пад нацыянальнымі і еўрапейскімі сцягамі прайшлі да плошчы Незалежнасці, скандуючы лозунгі «Жыве Беларусь», «Лукашэнка, сыходзь», «Байкот».

22:00 Акцыя скончылася. Удзельнікі паступова разыходзяцца. Нікога з іх не затрымліваюць.

21:45 Многія ўдзельнікі праводзяць паралелі з 2010 годам, калі дэманстранты таксама прайшлі па праспекце Незалежнасці. Зараз яны знаходзяцца там жа, дзе пяць гадоў таму адбыўся брутальны разгон дэманстрацыі. «Мы вярнулі сабе нашу Плошчу», – кажуць людзі.

21:39 З Чырвонага касцёла выйшаў правакатар з расейскім сцягам, аднак потым ён уцёк.

21:38 Людзі шкадуюць, што многія лідары апазіцыі не прыйшлі на дэманстрацыю.

21:32 Удзельнікі акцыі правялі малітву за Беларусь каля Чырвонага касцёла. Пасля гэтага яны выканалі гімн «Магутны Божа».

21:31 «З намі Бог і мы пераможам», – сказаў лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

21:30 «Тыран! Беларусы скасоўваюць з табой кантракт!» – такі транспарант трымаў у руках адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту.

21:27 Дэманстранты дайшлі да Чырвонага касцёла. Людзі скандуюць «Верым, можам, пераможам».

21:26 Журналістка «Радыё Свабода» Аляксандра Дынько паведаміла, што ў цяперашні час кандыдатка Караткевіч знаходзіцца ў рэстаране разам са сваім штабам.

21:25 Калона працягвае рух да плошчы Незалежнасці. У шэсці, паводле звестак журналістаў, бяруць удзел ад 300 да 500 чалавек. Актывісты падкрэсліваюць, што арганізатараў у акцыі няма, яна носіць спантанны характар.

21:21 Людзі абыходзяць кардон, ім не перашкаджаюць.

21:20 Супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыя перакрылі шлях калоне ля гатэля «Менск». Іх каля 20-30 чалавек.

21:15 «Пора менять лысую резину», – скандуе калона папулярны лозунг каманды Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года.

21:10 Калона пад бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праходзіць каля ўніверсама «Цэнтральны». Удзельнікі акцыі запрашаюць далучыцца да шэсця мінакоў. Шмат хто так і робіць, таму колькасць дэманстрантаў расце.

21:05 Удзельнікі акцыі пратэсту пачалі рух па ходніках праспекта Незалежнасці ў бок Дома ўрада. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь», некаторыя паляць фаеры.

21:04 «У Менску праходзіць маральная акцыя», – заявіў дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода» у студыі радыёстанцыі.

21:00 «Мы мірна пратэстуем супраць фальсіфікацыі «выбараў». Гэта права належыць нам паводле Канстытуцыі», – сказала праваабаронца Марыя Касьян.

20:50 Кіроўцы якія праязджаюць міма аўтамабіляў падтрымліваюць тых, хто сабраўся сігналамі аўтамабіляў.

20:49 На акцыі прысутнічае лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. «Лічбы, якія напісалі Лукашэнка і Ярмошына – ілжывыя. Яны сведчаць толькі аб тым, што ўлады – асобна, народ – асобна, – сказаў ён. – Людзі будуць жыць яшчэ больш бедна і яны гэта ведаюць».

20:45 Выступае лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. «Мы павінны змагацца за тое, каб у нашай краіне людзі не сядзелі ў турмах за свае перакананні. Мы павінны быць салідарныя, – сказаў ён. – Мы маем права на мірны пратэст. Нас будзе больш, страх перад рэпрэсіям сыдзе».

20:41 У эфіры «Радыё Свабода» Мікалай Статкевіч заклікаў нібыта незалежных палітолагаў і журналістаў адказаць, навошта яны падтрымалі праект Лукашэнкі пад назвай «выбары». «Вы абавязаныя адказаць за гэта. Вы несяце адказнасць за той падман, што сёння адбыўся», – сказаў Статкевіч.

20:40 Супрацоўнікі спецслужбаў здымаюць на відэа ўдзельнікаў акцыі, але не перашкаджаюць яе правядзенню.

20:35 У аднаго з удзельнікаў – сцяг Украіны. «Украінцы змянілі свайго прэзідэнта – тое ж самае трэба рабіць і беларусам», – сказаў ён.

20:30 Людзей стала больш. Сярод удзельнікаў – моладзевы лідэр Зміцер Дашкевіч. «Людзі, якія хочуць жыць у лепшай краіне, выходзяць на плошчу і патрабуюць пераменаў. Трэба разумець, што сотні тысяч сядзяць ля экранаў тэлевізараў і падтрымліваюць іх», – сказаў Зміцер Дашкевіч.

20:29 Людзі скандуюць «Лукашэнка, сыходзь!».

20:28 «На гэтых» выбарах «не было дэмакратычных кандыдатаў», – сказаў палітолаг Валер Мацкевіч.

20:27 «Не веру, што на «выбары» прыйшлі 50% людзей. Я быў на двух выбарчых участках і бачыў рэальны прыход», – сказаў граф Прушынскі, які прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу.

20:21 У многіх удзельнікаў на вопратцы – налепкі «Байкот».

20:19 «Гэта мой сцяг. Я пад ім нарадзіўся і мяркую, што трэба стаяць пад нашым сцягам», – сказаў малады чалавек Сяргей, які выйшаў на плошчу пад бел-чырвона-белым сцягам.

20:16 На акцыю прыйшоў мастак і пісьменнік Адам Глобус. «Усё роўна, колькі выйшла чалавек. Хай выйдзе хоць 7 чалавек. Часам важна проста выйсці», – сказаў Адам Глобус.

20:09 Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч у эфіры «Радыё Свабода» выказаў павагу тым людзям, якія выйшлі на Кастрычніцкую плошчу.

20:06 Супрацоўнікі міліцыі з адмысловай машыны патрабуюць пакінуць плошчу. Актывісты адказалі скандаваннем «Ганьба! Ганьба!» і свістам.

20:05 «Беларускі народ павінен мець права выказаць пратэст, – сказаў Алесь Макаеў. – Законы, якія забараняюць выказваць свае думкі, неабходна скасоўваць».

20:05 Маладыя людзі запалілі фаеры. Скандуюць «Жыве Беларусь».

20:04 «Калі Лукашэнка кажа, што «ўсё трэба рабіць паводле закона», ён павінен сысці ў адстаўку», – заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Ён падкрэсліў, што «выбараў у краіне не можа быць, пакуль у іх не змогуць браць удзел тыя, хто быў кінуты ў турмы або вымушаны з\’ехаць з краіны пасля Плошчы 2010 года».

20:03 Над удзельнікамі акцыі раздзімаюцца сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

20:02 На плошчы – блізу 80 чалавек. Міліцыя не робіць ніякіх дзеянняў.

20:01 Сярод удзельнікаў – актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», рэжысёркаВольга Нікалайчык, лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Людзі разгарнулі транспарант «Байкот дыктатуры» і «Лукашэнка, сыходзь».

20:00 На Кастрычніцкай плошчы збіраюцца людзі.

Хартыя\’97