Асабістая думка

Мікалай Аўтуховіч: І адной працы няма, а кажуць шукаць другую

Ваўкавыскі прадпрымальнік, былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч выказваецца катэгарычна супраць закона аб «дармаедстве».

З ягоных слоў, дзяржава павінна дапамагаць людзям знайсці працу, а не «абдзіраць іх новымі падаткамі», паведамляе «Радыё Рацыя».

«Гэта супярэчыць Канстытуцыі і Грамадзянскаму кодэксу. Чалавека, які не працуе на дзяржаву, не мае працы, наадварот трэба падтрымліваць, даваць яму грошы, каб ён мог неяк жыць, а яны яшчэ кажуць: давай ідзі і шукай гэтыя грошы, плаці, ідзі да сваякоў, бяры ў пазыку», – кажа Мікалай Аўтуховіч.

Прадпрымальнік уважае выказванні міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяны Шчоткінай аб дзвюх працах для беларусаў за абсалютна незразумелыя.

«Многія людзі не могуць знайсці адну працу – а яна кажа пра дзве», – абураецца былы палітычны вязень.