Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Мікалай Дзядок азнаёміўся са справай. Хутка – суд

Палітвязьня Мікалая Дзядка, якога трымаюць у «крытай» магілёўскай турме, азнаёмілі з матэрыяламі крымінальнай справы аб ягоным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы. Да суду Мікалай Дзядок будзе ў адзіночнай камэры. Зьвесткамі падзялілася жонка палітвязьняВалерыя Хоціна.

«Да Мікалая езьдзіў адвакат, яны ўдзельнічалі ў сьледчым дзеяньні — то бок яны ўжо скончылі расьсьледаваньне справы. Дакладна два месяцы расьсьледавалі. У выніку аказалася, што сьледчыя дапыталі толькі супрацоўнікаў турмы. Адміністрацыю, кантралёраў — тых, хто складаў рапарты аб ягоных парушэньнях. Але не дапыталі нікога зь іншых сьведак, прыкладам, сукамэрнікаў. Хоць за ім лічацца парушэньні, што нібыта канфліктаваў з адным з сукамэрнікаў, але чамусьці нават гэтага чалавека не дапыталі. На азнаямленьне са справай Мікалай і адвакат патрацілі ўсяго некалькі гадзін. Цяпер яна пойдзе ў пракуратуру, а потым цягам трох тыдняў будзе прызначаны суд. Мяне за 5 дзён да суду павінны праінфармаваць, спадзяюся, і адваката — таксама. Гэта так павінна быць, а як будзе — ня ведаю. Як распавядаў Зьміцер Дашкевіч, якога таксама судзілі ў турме, дык нікому не паведамлялі».

Калі б не рыхтаваны суд, Мікалай Дзядок мог бы разьлічваць на вызваленьне ўжо 3 сакавіка. Валерыя Хоціна ня думае, што ўлады пачалі новы суд над яе мужам, каб толькі напужаць:

«Там усё разьлічана. Яны правядуць суд у апошнія дні ягонага тэрміну, каб ён мінімальна паглынаўся новым тэрмінам і яшчэ заставаўся рэальны год», — мяркуе жонка палітвязьня.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня паводле артыкула аб хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34