Навіны

Мікалай Дзядок: Вяртанне Міхалевіча не гаворыць пра лібералізацыю ў краіне (+ відэа)

Карныя органы ў Беларусі прадаўжаюць сваю працу.

Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Алесь Міхалевіч пасля таемных уцёкаў за мяжу і атрымання палітычнага прытулку ў Чэхіі ўчора раніцай прыехаў на радзіму. Праўда, на час быў усё ж такі затрыманы беларускімі памежнікамі на мяжы з Літвой, але затым вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Былы палітвязень Мікалай Дзядок у эфіры праграмы «Гарачы каментар» на «Белсаце» заявіў, што вяртанне Міхалевіча нельга назваць сведчаннем лібералізацыі і што «карныя органы» ў Беларусі прадаўжаюць сваю працу.

«Гэта нядрэнна, калі ў Беларусь вяртаюцца людзі, якіх выціснулі рэпрэсіямі, але не будзем забываць, што такіх людзей з 1994 набярэцца сто тысяч. Я б вітаў вяртанне гэтых людзей у Беларусь, а не аднаго чалавека, хоць і такога раскручанага», – сказаў Мікалай Дзядок.