Выбары

Мікалай Статкевіч: 8 ліпеня акруговая камісія цалкам чакана адмовіла ў рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы

8 ліпеня акруговая камісія цалкам чакана адмовіла ў рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы на падставе не знятай судзімасці. На пасяджэнні камісіі прысутнічаў генеральны сакратар Народнай Грамады Сяргей Марцэлеў.

Учора прэзідыум партыі прыняў у сувязі з гэтым рашэнне аб адмове ад удзелу ў “выбарах” і заклікаў арганізацыі – удзельніцы Беларускага нацыянальнага кангрэса да салідарных рашэнняў. 

Але сёння раніцой на сайце цэнтрвыбаркама з\’явілася інфармацыя аб рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы, якая была без праверкі рэтранслявана шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў. Пасля тэлефонных перамоў С. Марцэлева з прадстаўнікамі цэнтрвыбаркама фальшывую інфармацыю з іхняга сайту знялі. 

Здзіўляе не сама правакацыя, а тое, што праверылі яе, патэлефанаваўшы мне, толькі журналісты “Хартыі-97”, а потым “Свабоды”

.  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  

Чытаю зараз на некаторых інтэрнэт-рэсурсах заяву намесніка спецыялісткі па баршчам, што мая незарэгістраваная ініцыятыўная група патрапіла ў спіс зарэгістраваных на сайце цэнтрвыбаркама выпадкова.

Крыху матэматыкі. Па стану на раніцу 12 ліпеня цэнтрвыбаркам паведамляў, што па Мінску было зарэгістравана 106 ініцыятыўных групаў (рэгістрацыя працягваецца). Усяго 25 групаў атрымалі адмову. Але на сайце ў спісе зарэгістраваных было на той час 107 груп. Лішняй была толькі адна – мая група. Верагоднасць, што такое адбылося выпадкова складае 0,04. Для незнаёмых з тэорыяй верагоднасці – 1 шанец з 25. Хто небудзь верыць, што гэты шанец выпаў на “галоўнага ворага фюрэра” выпадкова?

Мікалай Статкевічwww.facebook.com