Мікалай Статкевіч абвясціў пра новую вулічную акцыю праз Youtube
Мікалай Статкевіч стаў публікаваць свае відэазвароты на канале ў Youtube. У звароце, абнародаваным 5 чэрвеня, ён заклікаў беларусаў прыйсці на акцыю ў Мінску.
У сваім звароце Статкевіч абвінаваціў прадстаўнікоў дзяржавы ў хлусні. Ён згадаў пра ілжэсведчанні сілавікоў у судах і прапанаваў афіцэрам МУС і КДБ зняць афіцэрскія пагоны.
«Мы выйдзем у дзень вызвалення, каб вызваліць сябе, вызваліць свае душы ад здрадніцтва, халуйства, ілжы. Вызвалім сябе — вызвалім краіну», — заявіў Статкевіч.