Навіны

Мікалай Статкевіч – амбасадарам краін ЕС і ЗША

Амбасадары 18 краін павіншавалі палітвязняў з Новым годам і Калядамі. Мікалай Статкевіч: “Вашы народы дорага заплацілі за сваю свабоду…”

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года палітвязень Мікалай Статкевіч праз наш сайт перадае віншаванні ў адказ:

 

Дарагія сябры!

Кожная з краін, якія вы маеце гонар прадстаўляць у Беларусі, прайшла свой цяжкі і шматпакутны шлях да дэмакратыі. Вашы народы дорага заплацілі за сваю свабоду.

Я шчаслівы, што наш на сваім доўгім і трагічным шляху да свабоды можа разлічваць на падтрымку і дапамогу вашых краін.

Адно са сведчанняў такой падтрымкі – гэта салідарнасць са змагарамі за свабоду Беларусі, што знаходзяцца ў зняволенні, праявай якой з\’яўляюцца і вашыя калядныя віншаванні. Дзякуй!

Са свайго боку хачу таксама павіншаваць вас і вашых блізкіх з каляднымі святамі і пажадаць шчасця, здароўя і поспехаў.

Зычу народам вашых краін міру, дабрабыту і росквіту!

З павагай і ўдзячнасцю, Мікалай Статкевіч