Навіны

Мікалай Статкевіч: Авіябаза ў Бабруйску – зручнае месца для удараў па Кіеве

Лукашэнка ўцягвае Беларусь у вайну.

Пра гэта заявіў палітвязень, падпалкоўнік запасу Мікалай Статкевіч. Ягоныя словы прыведзеныя ў афіцыйным запісе палітыка ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Наконт вайны – калі такое, не дай Бог, здарыцца, то і мы можам быць у яе ўцягнутыя. Думаю, што планаваная расейская авіябаза ў Бабруйску для таго і разгортваецца. Усяго толькі дзвесце з невялікім кіламетраў да ўкраінскай мяжы. А там яшчэ праз паўтары сотні кіламетраў – і Кіеў. Вельмі зручнае месца для авіяўдараў. Толькі нам гэта навошта?

Вось і ўся «міратворчасць», – заявіў ён.

Нагадаем, авіябаза Расеі павінна з\’явіцца ў 2016 годзе ў Бабруйску. На ёй будуць размешчаны знішчальнікі Су-27.