Выбары

Мікалай Статкевіч: “Будзьце вольнымі!”

Шаноўныя сябры!

Хачу падзякаваць ўсім, хто ўвайшоў у склад ініцыятыўнай групы па маім вылучэнні *.

Я разумею, што ў нашым напалоханым грамадстве гэта – учынак і дзякую ўсім, хто здзейсніў гэты ўчынак. Такая падтрымка важная не толькі для мяне, але і для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў зняволенні з-за сваіх перакананняў.

Будзем шчырымі, удзел апазіцыі ў апошніх прэзідэнцкіх кампаніях меў сэнс, найперш, як магчымасць арганізаваць масавы пратэст супраць шоу, у якое ўлады ператварылі выбары, і паспрабаваць вярнуць краіну да дэмакратыі.

Цяпер ніводны з альтэрнатыўных кандыдатаў такой задачы не ставіць. Я не бачу вялікага сэнсу ў такім удзеле. Акрамя таго, ўдзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў. У такіх варунках я заклікаю тых, хто не згодзен з роляй статыстаў у чарговым спектаклі, да грамадзянскага супраціву.

Я заклікаю тых, хто ўсё ж прыйдзе альбо будзе вымушаны прыйсці на выбарчыя ўчасткі, зрабіць свій допіс у бюлютэні для галасавання, які б выразна сведчыў аб непрыманні палітыкі правячага рэжыма. Упэўнены, што калі гэты сігнал будзе масавым, ён дойдзе да адрасата.

Будзьце вольнымі ў сваіх поглядах і паводзінах. Калі вольных людзей зробіцца дастаткова, мы здолеем здабыць волю і для краіны.

23 ліпеня 2015                                                                                      Мікалай Статкевіч
г. Магілёў, турма №4

 

* Вылучэнні ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (выбары 2015 года).

 

Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне па незаконным прысудзе ў магілёўскай турме №4, звярнуўся да суайчыннікаў.