Навіны

Мікалай Статкевіч этапаваны ў Магілёў

Мікалай Статкевіч этапаваны ў Магілёў. Зараз ён знаходзіцца ў турме №4.

Калі канкрэтна адбыўся этап і колькі часу ён заняў, невядома. Найбольш верагодна, што экс-кандыдат быў дастаўлены ў Магілёў сёння ноччу. Учора ўвечары ў турме не падцвярджалі  этапавання Мікалая Статкевіча. 

Сёння, 14 студзеня. Стары Новы год Мікалай Статкевіч сустракае у турме №4 у горадзе Магілёве.

Моцы Вам, Мікалай Віктаравіч!