Навіны

Мікалай Статкевіч: Генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу спрабаваў вызваліць мяне з турмы праз Аліева

Лідар беларускай апазіцыі ўзяў удзел у Савеце Сацыялістычнага інтэрнацыяналу ў сталіцы Анголы.

Marina Adamovich and Mikalai Statkevich, BSDP, Belarus

Мікалай Статкевіч ўзяў удзел у Савеце Сацыялістычнага інтэрнацыяналу ў сталіцы Анголы.

Мікалай Статкевіч ўзяў удзел у Савеце Сацыялістычнага інтэрнацыяналу ў сталіцы Анголы.

– Луіс Аяла быў у Беларусі ў той час, калі вы знаходзіліся за кратамі і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам…

– Так, ён увесь час займаўся маёй справай, пакуль я быў у турме і шмат зрабіў для вызвалення. Луіс Аяла быў у Менску ў студзені 2011 года. А ўчора ад прысутных тут, у Луандзе, азербайджанскіх палітыкаў, я даведаўся, што ён сустракаўся з Ільхамам Аліевым і папрасіў яго пагаварыць зАляксандрам Лукашэнкам і прапанаваць яму вызваліць мяне. Луіс Аяла прапаноўваў пры гэтым забраць мяне ў Чылі на паўгода ці на год. Размова паміж Аліевым і Лукашэнкам на гэтую тэму была, але дыктата адмовіўся вызваляць мяне, матываваўшы гэта тым, што я сам адмоўлюся прымаць такія ўмовы.

– Вы выступалі перад прысутнымі? Пра што гаварылі?

– Асноўнай тэмай форуму былі праблемы таго рэгіёну, дзе ён праходзіў – Афрыкі. Мой выступ прайшоў учора. Я распавядаў пра рэпрэсіі ў нашай краіне, аб фальсіфікацыі выбараў, аб сваім зняволенні і пра тое, праз што я апынуўся за кратамі ў 2010 годзе. Тэма Беларусі таксама гучала перад гэтым, пра яе гаварыў генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу, калі прадстаўляў мяне. Таксама пра сітуацыю ў нашай краіне мы казалі і з прэзідэнтам арганізацыі, прадстаўнікамі кіраўніцтва і з іншымі ўдзельнікамі форуму. Генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу плануе наведаць Беларусь у пачатку наступнага года.

Socialist International

Хартыя\’97