Навіны

Мікалай Статкевіч: ХТО СВАЕ ДЛЯ АХОЎНІКАЎ РЭЖЫМУ

Уражваюць адрозненні ў судах над лідарамі прафсаюза РЭП і звычайнымі забойцамі, злодзеямі і карупцыянерамі. 

Каб трапіць на працэс да Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, трэба паказаць пашпарт на ўваходзе ў будынак суда, дзе запішуць пашпартныя дадзеныя. Потым трэба прайсці праз рамку дэтэктара і персанальны вобшук перад залай, дзе адбываецца сам судовы працэс. Падчас працэсу нават забараняецца знаходзіцца ў вялікім файе каля залы, дзе ён праходзіць.

Адрозна ад гэтага, уваход на працэсы да забойцаў, рабаўнікоў ці хабарнікаў абсалютна вольны. Ні пашпартоў не правяраюць, ні абшукваюць.

Мо таму, што для ахоўнікаў і іх начальнікаў (асабліва для былога супрацоўніка Шклоўскай калоніі, што выбіўся ў “прэцэдэнты”) сапраўдныя злачынцы з\’яўляюцца больш сацыяльна блізкімі, зразумелымі і роднаснымі, чым нармальныя людзі?

Мікалай Статкевіч                                            2 жніўня 2018 года

Фэйсбук