Мікалай Статкевіч: Калі з цела сыходзіць душа, яно загнівае і распадаецца
Англія прагаласавала за выхад з ЕС. Не дзіўна – з гэтага аб\’яднання сыходзяць каштоўнасці, дзеля якіх яно ўтваралася. Застаюцца толькі грошы. А калі грошы, то адным заўсёды здаецца, што яны плацяць болей за іншых.
Мы гэта праходзілі ў апошнія гады СССР, калі “галоснасць” знішчыла камуністычную ідэю, а агульных іншых не знайшлося. І пачалі высвятляць, хто каго корміць. Вынік вядомы.
Магчыма еўрапейцам варта ізноў вярнуцца да вытокаў і ўспомніць, што свабода – гэта галоўная каштоўнасць. І выклікі ж побач ёсць, якія павінны стымуляваць гэта. Але загуляліся ў “рэал-палітык”.
Калі з супольнасці сыходзяць ідэалы, гэта як з цела сыходзіць душа. А цела без душы, як вядома, загнівае і распадаецца.
Мікалай Статкевіч, Facebook.com