Мікалай Статкевіч: Людзі могуць не дачакацца дыялогу
Лукашэнку і ягоную кліку ненавідзяць 80% насельніцтва.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.
«Здаецца, халуі ва ўладзе ўпэўненыя, што будуць жыць і кіраваць вечна. Вось цяпер ва ўсіх буйных гарадах забіраюць у людзей прыватныя дамы.
Не глядзяць, што гэта незаконна, што ў тых дамах пакаленні выраслі. Да маёй сям\’і таксама дабраліся. Нават не думаюць, які небяспечны для сябе і сваіх блізкіх прэцэдэнт ствараюць.
Будуюць сабе палацы ў Драздах і міні-Драздах ва ўсёй краіне. А што будзе, калі народ не вытрымае і верне ўладу сабе? Што будзе з насельнікамі мільённых палацаў, пабудаваных на невядома якія грошы? Нават калі з тымі халуямі паступяць згодна з напісанымі імі самімі для нас «законамі».
Цяпер нават размаўляць з прадстаўнікамі народа не хочуць. А што, калі людзі не стануць чакаць таго дыялогу? Калі выбухне здушаная нянавісць ужо 80% насельніцтва, то мала не падасца. Можа быць, тады камусьці і турма будзе за шчасце.
Нават у сем\’і сваіх апанентаў лезуць. Вунь жонцы на дзень нараджэння позву ў суд даслалі. Як быццам не думаюць пра будучы лёс іх уласных блізкіх і нашчадкаў. Хоць халуі могуць думаць толькі спінным мозгам. А вось вярхоўны халуй і ягоныя набліжаныя маглі б часам уключаць і галаўны. Калі яшчэ не страцілі такую здольнасць».
паводле старонкі ў Фэйсбуку Мікалая Статкевіча