Навіны

Мікалай Статкевіч мае выйсці на волю 7 кастрычніка

Мікалай Статкевіч павінен выйсці на волю пасля адбыцця пакарання ў 15 сутак 7-га кастрычніка ў 15 гадзін.

Тэрмін яго адміністратыўнага пакарання за акцыю ў Дзень вызвалення Мінска завяршаецца 7-га кастрычнік у 15 гадзін 15 хвілін.

“Існуе, канешне, верагоднасць таго, што па вызваленні яго ізноў затрымаюць, бо ёсць жа яшчэ пастанова за Дзень беларускай вайсковай славы 8-га верасня на 5 сутак, – кажа жонка палітыка, Марына Адамовіч, – але я спадзяюся, што ён заўтра будзе вызвалены.

У любым выпадку, заўтра а 15-й гадзіне я буду яго чакаць ля ўваходу ў ЦІП”.