Навіны

Мікалай Статкевіч: мая пазіцыя была выказана ў верасні

Мікалай Статкевіч — пра суседа, «суседзяў» і пра сябе…

У чарговым лісце з турмы Мікалай Статкевіч падцвярджае стаўшую вядомай раней інфармацыю і сваю пазіцыю, піша:

… «За мяне не хвалюйся. Адчуваю я сябе нармальна. Хай мае змены суседзяў цябе не палохаюць. Новы сусед — былы афіцэр спецназа, хоць і размяняў у гэтых месцах ужо другі дзесятак гадоў, але здолеў захаваць адэкватнасць і псіхіку. Папярэдні сусед нашмат меней адседзеў, але мае відавочныя праблемы. Мабыць, таму мы і апынуліся разам Улыбаюсь. Але я вельмі спакойны чалавек і станоўча паўплываў на яго. Не хацелася б ніякіх жахаў у СМІ з нагоды новага майго «таварыша па няшчасці». Ён катэгарычна адмаўляе свой удзел ці нават інфармаванасць аб усялякіх гучных справах.  Праўда, у выпадковасць гэтага суседства не не веру ні я, ні ён»…

Узгадваючы пра сітуацыю, звязаную са знешнепалітычнымі падзеямі, і спробамі шантажу беларускай улады ў дачыненні да Еўразвязу, Мікалай Статкевіч піша:

… «Назіраю адсюль за ўсімі гэтымі заявамі, абяцанкамі і заклінаннямі Еўропы. Мая пазіцыя была ў свой час выказана ў лісце да … у верасні. Дадаць да яе ці змяніць нешта ў ёй лічу немэтазгодным. Ну а наконт «папрасіцца» і казаць нават нічога не хачу»…

Такім чынам, Мікалай Віктаравіч чарговы раз падцвердзіў сваю пазіцыю: «не трэба прапаноўваць грошы за маё вызваленне»… Ліст датаваны 12.04.2012.

statkevich.org

 

preload imagepreload image