Навіны

Мікалай Статкевіч: мая пазіцыя была выказана ў верасні

Мікалай Статкевіч – пра суседа, “суседзяў” і пра сябе…

У чарговым лісце з турмы Мікалай Статкевіч падцвярджае стаўшую вядомай раней інфармацыю і сваю пазіцыю, піша:

… “За мяне не хвалюйся. Адчуваю я сябе нармальна. Хай мае змены суседзяў цябе не палохаюць. Новы сусед – былы афіцэр спецназа, хоць і размяняў у гэтых месцах ужо другі дзесятак гадоў, але здолеў захаваць адэкватнасць і псіхіку. Папярэдні сусед нашмат меней адседзеў, але мае відавочныя праблемы. Мабыць, таму мы і апынуліся разам Улыбаюсь. Але я вельмі спакойны чалавек і станоўча паўплываў на яго. Не хацелася б ніякіх жахаў у СМІ з нагоды новага майго “таварыша па няшчасці”. Ён катэгарычна адмаўляе свой удзел ці нават інфармаванасць аб усялякіх гучных справах.  Праўда, у выпадковасць гэтага суседства не не веру ні я, ні ён”…

Узгадваючы пра сітуацыю, звязаную са знешнепалітычнымі падзеямі, і спробамі шантажу беларускай улады ў дачыненні да Еўразвязу, Мікалай Статкевіч піша:

… “Назіраю адсюль за ўсімі гэтымі заявамі, абяцанкамі і заклінаннямі Еўропы. Мая пазіцыя была ў свой час выказана ў лісце да … у верасні. Дадаць да яе ці змяніць нешта ў ёй лічу немэтазгодным. Ну а наконт “папрасіцца” і казаць нават нічога не хачу”…

Такім чынам, Мікалай Віктаравіч чарговы раз падцвердзіў сваю пазіцыю: “не трэба прапаноўваць грошы за маё вызваленне”… Ліст датаваны 12.04.2012.

statkevich.org