Актуальна

Мікалай Статкевіч – на волі!

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю сёння раніцай з турмы на Акрэсціна ў Менску. Яго, аднак, вывезлі на аўто ў Ленінскі РАУС сталіцы.

– Трэба вяртаць сабе сваю зямлю. Трэба змагацца за сваю краіну. Усіх патрыётаў Беларусі, усіх, каму неабыякава наша будучыня, чакаю на Плошчы 21 кастрычніка а 14:00, – сказаў лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу пасля вызвалення.

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 22 верасня на выхадзе з менскай канторы незалежнага прафзвязу РЭП пасля паседжання Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

ФОТА: SVABODA.ORG

Хартыя\’97