Навіны

Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным

Сёння, 13 красавіка 2012 года, Мікалай Статкевічдругі раз патэлефанаваў роднымз турмы.

Гэта – ужо другое тэлефанаванне з турмы. Мікалай Статкевіч прасіў перадаць словы падзякі ўсім, хто яго падтрымлівае.

Палітык падцвердзіў, што яго пазіцыя застаецца нязменнай. А сітуацыю, якая складваецца вакол яго, не лічыць нагодай для якога б не было гандлю.

Мікалай Віктаравіч сказаў, што за два дні атрымаў некалькі лістоў. Нагадаем, што за апошнія месяцы яго ліставанне было абмежавана толькі лістамі ад сваякоў. Верагодна, гэта звязана са шматлікімі скаргамі, якія былі дасланыя ў турму і іншыя ўстановы ягонымі адрасатамі, права на ліставанне якіх было парушана, як і права Мікалая Статкевіча. Сёння ў турме з гэтай нагоды яго апытвалі. Верагодна, праводзіцца праверка па адпаведных скаргах. (рэд.) Сітуацыя з газетамі пакуль не памянялася.

Палітык сказаў, што пачуваецца нармальна, толькі крыху прастыў. Ён не бачыць нагоды для пільных турбот аб яго здароўі. Аб выніках праведзеных рэнгеналагічных даследванняў, як і аб іх нагодзе, яму не паведамлялі.