Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Выбары

Мікалай Статкевіч патлумачыў, чаму ідзе ў прэзідэнты

Выбары прэзідэнта Беларусі павінны прайсці не пазней за жнівень 2020 года.

Былы палітвязень Мікола Статкевіч абраны кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

У кароткім каментары для «Радыё Свабода» ён патлумачыў, навошта збіраецца браць удзел у выбарчай кампаніі, калі раней неаднаразова крытыкаваў адсутнасць дэмакратычных выбараў у Беларусі.

«Мы вызначылі выкарыстаць легальныя магчымасці выбарчай кампаніі і палітызацыю грамадства для барацьбы за сапраўдныя выбары, за правы людзей і супраць пагрозы незалежнасці», – пракаментаваў свой удзел у кампаніі Мікалай Статкевіч.

Нагадаем, што 17 студзеня Беларускі Нацыянальны Кангрэс вылучыў Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.

У Раду Беларускага нацыянальнага кангрэса ўваходзяць прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), незалежнага прафзвязу РЭП, кампаніі «Еўрапейская Беларусь», руху салідарнасці «Разам», аргкамітэта партыі «Беларускi Рух», руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзіміра Някляева, а таксама кіраўнікі 14 рэгіянальных дэмакратычных кааліцый.

Згодна з заканадаўствам, выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34