Мікалай Статкевіч пра Ярмошыну: Навошта лаяць халуя, калі ёсць гаспадар?
Уся лукашэнкаўская выбарчая сістэма – гэта набор халуёў.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч адказаў на пытанне пра «выбары» ў Беларусі.
– Уся наша выбарчая сістэма – гэта набор халуёў. Знізу даверху. Які сэнс лаяць халуя, калі ёсць гаспадар? Не будзе гэтага халуя – будзе іншы. Ва ўсім вінаваты гаспадар.
Трэба прымусіць гэтага чалавека вярнуць нам выбары. Зрабіць гэта вельмі проста: тры працэнты на вуліцах, і не адзін дзень.
Калі сістэма пачне развальвацца, ён сам прыбяжыць дамаўляцца, каб заслужыць прабачэнне.