Навіны

Мікалай Статкевіч: пустыя канверты замест лістоў

Працягваецца інфармацыйная блакада Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме.

Як мы паведамлялі раней, палітвязень не атрымлівае лісты і паштоўкі з волі ўжо на працягу доўгага часу. Ліставанне магчымае толькі са сваякамі, але нават яго лісты да жонкі не праходзяць цэнзуру. Зрэдку Мікалай Віктаравіч атрымлівае толькі пустыя канверты. Як ён паведаміў у апошнім лісце да жонкі, “усе не прапушчаныя цэнзурай лісты – заказныя. Мабыць ад звычайных лістоў, не прапушчаных да мяне, не прыносяць і пустых канвертаў”.

  З гэтай нагоды Марына Адамовіч звяртаецца да адрасатаў палітвязня з просьбай: “Калі ласка, не пакідайце беспакараным парушэнне Вашых правоў і правоў Мікалая Статкевіча. Калі Вы на працягу апошніх 1,5 месяцаў пісалі Мікалаю,  асабліва заказныя лісты, і не атрымалі адказа, прашу Вас абскардзіць незаконныя дзеянні адміністрацыі і запатрабаваць аднаўлення парушанага права на ліставанне. Вы можаце звярнуцца ў турму, у пракуратуру, каб абараніць свае правы і правы палітвязня”.

Акрамя таго, з ліста жонка даведалася, што у Мікалая Статкевіча – новы “сусед” па камеры. “Якія матывы могуць існаваць, каб пераводзіць чалавека, які даўно асуджаны і адбывае пакаранне, у СІЗА, мне невядома. Разумею толькі, што выпадковым гэта быць не можа”, – кажа Марына Адамовіч