Мікалай Статкевіч: Спыніце ўзаемнае палітычнае знішчэнне
Выбары закончыліся, а ўзаемныя абвінавачванні палітыкаў ў здрадзе, супрацоўніцтве з рэжымам ці ў слабасці так і засталіся. Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, звяртаецца да прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасцяў з просьбай — думаць аб будучыні!
«Звяртаюся да прыхільнікаў удзелу ў выбарах «да канца», чыю пазіцыю я падзяляю, і да прыхільнікаў байкоту, чыю пазіцыю я па-чалавечы разумею, з заклікам — прапыніць узаемнае палітычнае знішчэнне.
24 верасня прадмет рознагалоссяў знікне.
Думайце аб будучыні, аб сумеснай будучай стратэгіі»