Мікалай Статкевіч – трэці дзень нараджэння за кратамі
12 жніўня 2013 года Мікалаю Статкевічу споўніцца 57 гадоў.
Віншавальную тэлеграму можна даслаць, не выходзячы з хаты.
Досыць патэлефанаваць з гарадскога тэлефона на нумар 166 і прадыктаваць тэкст:
212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4. Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Апошні зняволены з кандыдатаў на прэзідэнта ў выбарах-2010, Мікалай Статкевіч прынцыпова не падпісвае прашэння аб памілаванні.
Палітык ужо 2,5 года ўтрымліваецца за кратамі.