2020Палітвязні

Мікалай Статкевіч у панядзелак, 17 жніўня, этапаваны ў Жодзіна

Па стане на 19 жніўня праваабаронцам “Вясны” вядома, што пяць палітычных зняволеных па “справе Ціханоўскага” перавялі з мінскага следчага ізалятара №1 у СІЗА ў Жодзіне.

У сувязі з галадоўкай пад сценамі СІЗА на Валадарскага сваякоў і дзяўчыны Зміцера Фурманава, палітвязня Фурманава перавезлі ў Жодзіна яшчэ 29 ліпеня. Напярэдадні Дня народзінаў палітвязня Сяргея Ціханоўскага, 17 жніўня, па прычыне запланаваных акцый падтрымкі палітвязня ў жодзінскае СІЗА вывезлі і Ціханоўскага.

Пазней стала вядома, што з СІЗА №1 Мінска ў ізалятар Жодзіна таксама былі пераведзеныя палітвязні Ігар Лосік, Уладзімір Няронскі і Мікалай Статкевіч. Прычыны прыняцця следчымі рашэнняў аб пераводзе палітвязняў у іншы ізалятар праваабаронцам невядомыя.

Адрас: следчы ізалятар, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160.