Навіны

Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй Вілі Брандта (абнаўляецца)

Мікалаю Статкевічу прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта “За асаблівую палітычную мужнасць”. Аб гэтым паведаміла газета нямецкіх сацыял-дэмакратаў.

Прэмія ўсталяваная Сацыял-дэмакуратычнай партыяй Германіі за ўнёсак у справу ўзаемапаразумення і міру паміж народамі.

Яна аб\’яўленая Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі ў 2011 годзе, у гонар 40-годзя знакамітага схілення каленяў Вілі Брандтам у Варшаве перад помнікам героям Варшаўскага гета. Гэты жэст ва ўсім свеце ўспрымаецца, як жэст пакаяння за злачынствы II Сусветнай вайны.


У склад журы ўваходзяць Эган Бар (Egon Bahr) – старшыня, а таксама Doris Schröder-Köpf, Michael Frenzel, Christine Hohmann-Dennhardt, Miriam Meckel und Eberhard Sandschneider.

Прэмія складаецца з двух частак. Галоўную атрымае нарвежскі прэм\’ер-міністр Столтэнберг. Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй “За асаблівую палітычную мужнасць”.

Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз. Першым лаўрэатам стаў у мінулым годзе дырыжор Daniel Barenboim. Спецыяльнай узнагародай ў мінулым годзе была ўганараваная егіпецкі рэжысёр Laila Soliman.

Узнагарода ўручаецца на спецыяльнай цэрымоніі ў Willy-Brandt-Haus у Берліне.