Мікалай Статкевіч: Відавочна, «тыпу прэзідэнт» пакрыўдзіўся за пралёт над Брусэлем
Мікалай Статкевіч атрымаў чарговую позву ў суд і пракаментаваў гэта ў сваім «Фэйсбуку»:
Не паспеў яшчэ адседзець 10 сутак за інтэрв\’ю пасля апошняга арышту, як зноў збіраюцца судзіць за “заклік ў Фэйсбуку” да святкавання 25 сакавіка 100-й гадавіны Дня Волі.
Яшчэ будуць судзіць за жалобны “Ланцуг памяці” са свечкамі каля КГБ.
Маю жонку сёння ўжо судзілі за гэта, але вынікі праваабаронцам суддзя не сказаў. Пэўна ж, не апраўдалі.
Падобна, што “ціпа-прэзідэнт” пакрыўдзіўся за пралёт над Бруселем.
Але, як казала некалі мая маці: “На пакрыўжаных ваду возяць”.
Мікалай Статкевіч Facebook