Грамадская акцыя

Мікалай Статкевіч: Вярнуць уладу народу

Мітынг з такім патрабаваннем пачнецца
24 лістапада а 18.00 на пл. Свабоды ў Менску.

Пра гэта
на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» 
напісаў лідар беларускай апазіцыі,
экс-кандыдат у прэзідэнты
на выбарах 2010 года 
Мікалай Статкевіч :

 

  

 

 

«20 гадоў таму ў Беларусі адбыўся дзяржаўны пераварот.

Тады яшчэ фармальна легітымны прэзідэнт парушыў сваю клятву і, скарыстаўшыся сфальшаваным кансультацыйным «рэферэндумам», прысвоіў сабе выканаўчую, заканадаўчую і судовую ўладу. Законны парламент быў разагнаны. Тэрмін дзейных паўнамоцтваў кіраўніка быў злачынна падоўжаны на два з паловай гады.

У выніку гэтых асабліва цяжкіх злачынстваў у нашай краіне была скасаваная дэмакратыя і ўсталяваны рэжым неабмежаванай улады адной асобы.

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса на днях пацвердзіла сваю пастанову правесці ў 20-ю гадавіну незаконнага «рэферэндуму» мітынг з патрабаваннем вяртання ўлады народу. Мітынг пачнецца 24 лістапада а 18.00 на пл. Свабоды ў Менску. Адказны за правядзенне мітынгу – Мікалай Статкевіч.

Акрамя таго, 22 лістапада адбудзецца круглы стол, прысвечаны тэме дзяржаўнага перавароту. Адказны за правядзенне круглага стала – Вацлаў Арэшка.

Мы ніколі не змірымся і не скорымся ўладзе злачынцаў, пакуль не вернем Беларусі свабоду.

Жыве Беларусь!»