Мікалай Статкевіч: Вызваленне краіны пачынаецца з вызвалення сябе ад страху.
Хачу падзякаваць патрыётаў, якія 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Мінска прыйшлі да бульвара Талбухіна, каб ускласці кветкі да братняй магілы, у якой пахаваны болей за 10 тысяч салдат, партызанаў і мірных жыхароў. Бо тое пампезнае шоу, якае ладзілася ў гэты дзень дзеля пацехі аднаго прыхільніка Гітлера, не мае нічога агульнага з ушанаваннем памяці загінулых. Яно хлуслівае і няшчырае.
Асаблівая ўдзячнасць тым 28 героям, якія пабачыўшы, што сучасныя паліцаі ачапілі братнюю магілу, усё роўна пайшлі да яе, ведаючы, што будуць затрыманымі. Ваша мужнасць і годнасць дазваляюць беларускаму народу зразумець сутнасць тых, хто захапіў Беларусь. Хто зневажае памяць мільёнаў забітых жыхароў нашай краіны. Хто не хавае свайго захаплення Гітлерам, вінаватым у іх смерці. Хто арыштоўвае людзей, каб не даць ім ускласці кветкі на магілы загінулых.
Вызваленне краіны пачынаецца з вызвалення сябе ад страху. 28 чалавек – гэта толькі пачатак. Беларусь будзе вольнай.
Жыве Беларусь!
Мікалай Статкевіч 6 ліпеня 2018 года