Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Выбары

Мікалай Статкевіч: Змены ў Беларусі адбудуцца значна хутчэй, чым здаецца

Гэта будуць апошнія «выбары» Лукашэнкі.

Былы палітычны зняволены Мікалай Статкевіч мяркуе, што 11 кастрычніка адбудуцца апошнія «выбары» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я не думаю, што ён ўтрымаецца 5 гадоў. У Беларусі сітуацыя праз выбары, якіх няма, мяняцца не будзе. Значыць, калі ўлада не дае магчымасці людзям мяняць сітуацыю праз выбары, народ будзе мяняць яе па-іншаму. І я не думаю, што гэта чаканне зацягнецца на 5 гадоў. Мяркую, што гэта адбудзецца значна хутчэй», – заявіў палітык.

На думку Мікалая Статкевіча, мы назіраем павольную дэградацыю рэжыму.

Дадамо, што ніякіх акцый у дзень «выбараў» палітык не плануе. Найбліжэйшыя мітынгі на Плошчы Свабоды ў Менску пройдуць 4 і 10 кастрычніка.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34