Навіны

Мікалая Аўтуховіча забралі ў лякарню з гіпертанічным крызам

Гіпертанічны крыз здарыўся сёння раніцай на працы. Мікалая Аўтуховіча забрала хуткая дапамога.

– У мяне вельмі значна падскочыў ціск. Яшчэ ўчора перахваляваўся з гэтымі суддзямі, бо нельга было выносіць такі беспадстаўны вырак. А яшчэ ўчора а 22:20 прынеслі мне позву ў суд. Сёння прыйшоў на працу, і мне стала дрэнна, пачалася млоснасць, балела галава, і дырэктарка выклікала хуткую дапамогу. Цяпер ляжу ў шпіталі, а мой адвакат пайшоў у суд, і я пакуль нічога не ведаю, што там будзе далей. Хоць думаю, што могуць справу разгледзець і без мяне, у нашай краіне магчымы і такі варыянт», – сказаў ён.

Сёння, шостага жніўня, у Ваўкавыскім раённым судзе а 11:30 мусіў адбыцца паўторны суд, каб працягнуць прэвентыўны нагляд над Мікалаем Аўтуховічам. Гэта стала магчымым пасля ўчарашняй пастановы Гарадзенскай абласной калегіі. Сёння ж – дзень, калі тэрмін прэвентыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам сканчаецца. І таму, паводле ягоных слоў, улады ўсялякім спосабам імкнуцца правесці гэты суд, каб падоўжыць тэрмін прэвентыўнага нагляду.