Мікалая Дзядка пазбавілі спатканьня з жонкай, якога ён чакаў год
«Пазбавілі спатканьня, якое было заплянаванае на 5 студзеня. За тое, што 10 дзён таму нібыта стварыў канфліктую сытуацыю ў камэры. І пасьля гэтага ён сказаў, што канчаткова вырашыў сысьці ў адзіночную камэру. Адвакат разьлічвае, што справа будзе скончаная або ў канцы сьнежня, або ў пачатку студзеня — на гэта ён уплываць ня можа».
Паводле Валерыі, муж кажа, што не вінаваты ў канфлікце, які адбыўся ў камэры. «Маральна ён трымаецца добра», — кажа Валерыя. Яна мяркуе, што яе мужа вырашылі не выпускаць з турмы да прэзыдэнцкіх выбараў, таму і завялі дадатковую справу.
Актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка асудзілі на 4,5 году зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў, чаго ён у судзе не прызнаў. Мікалай адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні. Трымаюць палітвязьня ў крытай магілёўскай турме, дзе знаходзіцца і былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня.