Мікалая Статкевіча этапавалі з гомельскага СІЗА ў ПК 13 у Глыбокім
Аб гэтым паведаміла ў фэйсбук яго жонка Марына Адамовіч.
“Ну што ж, бывай, Гомель! Пачаўся новы, ва ўсіх сэнсах, этап нашага жыцця.
Мікола Статкевіч 20 чэрвеня 2022 г. этапаваны з СІЗА 3 у Гомелі. Куды? Невядома. Калі “па закону”, то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым то бок, “камернае ўтрыманне” – такая сабе турма ў калоніі.
Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды.
Бясконца ўдзячная ўсім дарагім гамельчанам, якія нязменна і несупынна нас падтрымлівалі і дапамагалі на працягу ўсяго гэтага часу.
Дзякуй, дарагія!
Ну і памятаем, што кожны дзень набліжае нашых каханых да Волі.
P.S. Этапаваныя таксама Ігар Лосік і Дзмітрый Папоў. Цыгановіч, Ціханоўскі і Сакаў пакуль у Гомелі”