Навіны

Мікалаю Статкевічу могуць быць пагоршаныя ўмовы адбыцця пакараньня (+ відэа)

Марына Адамовіч агучыла інфармацыю аб тым,  што палітвязьню Мікалаю Статкевічу могуць быць пагоршаныя ўмовы адбыцця пакараньня.

9 красавіка адбылося паседжаньне спецыяльнай камісіі, на каторым з ініцыятывы адміністрацыі калоніі №17 разглядалася пытаньне аб узмацненні рэжыму адбыцця пакараньня для Мікалая Статкевіча.

Неўзабаве адбудзецца суд, які будзе разглядаць пытанне аб пераводзе палітвязьня на турэмнае зняволеньне да канца тэрміну.

spring96.org