Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Мікашэвіцкага актывіста затрымалі за ўлёткі пра палітвязняў

Віталя Каліноўскага затрымалі за расклейванне на аўтобусных прыпынках інфармацыйных улётак пра беларускіх палітвязняў.

У Мікашэвіцкім раённым аддзяленні актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны, канфіскавалі ўлёткі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд улётак нерэкламнага характару», паведамляе «Радыё Рацыя».

– Патрабавалі, каб я прызнаўся, што я ўсюды расклейваў улёткі сам. Улёткі, на тэму палітвязняў. Заўтра суд над Юрыем Рубцовым у Пружанскім раённым судзе. І вельмі важна, каб людзі ведалі, што ў нас ёсць палітвязні, якія не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне.

Як распавёў Віталь Каліноўскі вызначана ўжо прыкладная дата суда паводле ягонай справы – не пазней за 12 чэрвеня.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34