Навіны

Мікола Статкевіч – 58-я ўгодкі ў турме

12 жніўня 2014 года экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, палітвязню Міколу Статкевічу спаўняецца 58 гадоў. Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які ён сустракае за кратамі, дзе яго трымаюць 3,5 гады.

Віншуем ад усяго сэрца спадара Статкевіча, які трымае ў сабе гонар свой і цэлай краіны, знаходзячыся ў няволі. Зычым спадару Мікалаю Віктаравічу здароўя, аптымізму і посьпехаў у змаганні.

Мікалай Статкевіч быў арыштаваны адразу пасля разгону мітынгу супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў увечары 19 снежня 2010 года і асуджаны на 6 гадоў зняволення па артыкуле аб масавых беспарадках.

З усіх кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 году ён адзіны застаецца ў турме, катэгарычна адмаўляючыся пісаць прашэнне аб памілаванні. Павіншаваць палітвязня можна па адрасе: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4.

 

У гэтым месяцы таксама святкуюць дні нараджэння:

23 жніўня – Мікалай Дзядок,
212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4;

30 жніўня – Васіль Парфянкоў,
213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ІК-9.