Навіны

Мікола Статкевіч напісаў бацьку пра свайго новага сукамерніка

У велікодным лісце да бацькі Мікола Статкевіч распавёў пра цэнзуру сваіх турэмных лістоў, а таксама пра свайго новага суседа па камеры.

Апошні ліст, які Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына, напісаны на велікоднай паштоўцы і датаваны 9 красавіка.


Апроч традыцыйных святочных словаў, Мікола Статкевіч згадвае пра свой папярэдні ліст, які так і не дайшоў да бацькі. Той ліст вярнулі Міколу назад “нібыта за “цынічныя” выказванні”.

“Коля піша мне рэгулярна, прыкладна раз на тыдзень, але ўва ўсіх лістах – адна і тая ж песня пра тое, што ў яго ўсё добра…, – кажа Статкевіч-старэйшы. – А як напіша штосьці іншае – цэнзура не прапускае за “цынічныя” выказванні. Я пісаў сыну, што не крыўдую на яго за тое, што ён амаль нічога не піша мне пра сябе, бо добра ведаю, дзе ён знаходзіцца…”

Сярод нешматлікіх звестак Міколы Статкевіча пра сябе ў яго апошнім лісце ёсць і кароткая згадка пра новага сукамерніка: “У мяне новы сусед – былы афіцэр спецназу. Нягледзячы на вялікі адседжаны тэрмін, чалавек спакойны і адэкватны”.

Апошні ліст, які Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына, напісаны на велікоднай паштоўцы і датаваны 9 красавіка.

Апошні ліст, які Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына, напісаны на велікоднай паштоўцы і датаваны 9 красавіка.

Апошні ліст, які Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына, напісаны на велікоднай паштоўцы і датаваны 9 красавіка.

Ліст Міколы Статкевіча да бацькі ад 9 красавіка 2012 года

Нагадаем, 16 красавіка інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Платформа” паведаміла, што ў камеру да Статкевіча, які знаходзіцца ў магілёўскай турме №4, з наваполацкай калоніі №10 перавялі Андрэя Васільева – былога намесніка камандзіра в/ч 3214 унутраных войск па фізічнай падрыхтоўцы. Гэты чалавек у 2002 годзе быў асуджаны Беларускім вайсковым судом на 21 год пазбаўлення волі за забойства дзяўчыны.

“Платформа” нагадала таксама, што ў адной з серый фільма “Хросны бацька”, які ў 2010 годзе паказваўся па канале НТВ, Андрэй Васільеў згадваецца як непасрэдны ўдзельнік так званага “эскадрону смерці”, датычнага да выкраданняў і забойстваў лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага ў 1999 – 2000 гадах. Сам Андрэй Васільеў у эфіры АНТ абвергнуў сваё дачыненне да “эскадрону смерці”.

Як паведаміла пазней БелаПАН, у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі інфармацыю пра новага сукамерніка Міколы Статкевіча пракаментаваць адмовіліся.

Intex-press