Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Мікола Статкевіч: Сустрэча ў Бабруйску

Сябры аргкамітэта Кангрэса дэмакратычных сіл пачалі паездкі па рэгіёнам. Пра вынікі першай з іх паведаміў у сваім Фэйсбуку Мікалай Статкевіч:

“Сёння разам з Уладзімірам Някляевым сустрэліся ў Бабруйску з дэмакратычным актывам гораду.

Быў рады мажлівасці асабіста падзякаваць гэтых годных і мужных людзей за пікеты з патрабаваннем майго вызвалення, якія яны праводзілі.

Таксама абмеркавалі праблему адзінства дэмакратычных сілаў краіны. Прысутныя прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных арганізацый горада аднагалосна прагаласавалі за правядзенне кангрэса дэмакратычных сілаў і заявілі пра сваю гатоўнасць вылучыць на яго сваіх дэлегатаў.

Лічу, што цэнтральнаму кіраўніцтву апазіцыйных партый варта павучыцца салідарнасці і адказнасці за лёс краіны ў сваіх рэгіянальных прадстаўнікоў, якія нясуць асноўны цяжар барацьбы за свабоду і дэмакратыю”.

facebook.com