Навіны

Мікола Статкевіч — у ПКТ, рыхтуецца суд.

Папярэдняя інфармацыя аб уціску на Мікалая Статкевіча падцьвердзілася — адразу пасля вызвалення з ШІЗО ён быў зьмешчаны ў ПКТ. Рыхтуецца суд, які можа вызначыць больш жорсткі рэжым утрымання.

Раней Мікалай Статкевіч быў прызнаны «злосным парушальнікам». Нагодай для гэтага сталася, напрыклад, нібыта дрэнна прымацаваная бірачка з прозьвішчам.

Заўважым, палітвязень працуе на лесапілцы, дзе цягае цяжкія дошкі, брус і бярвенне. Раней, як вядома, адміністрацыя «не заўважыла» парушэння заканадаўства ў тым, што Мікалай Віктаравіч працаваў без спецвопраткі і спецадзення, і нават со зламанай рабрыной.

«Злосным парушальнікам » Мікалай Статкевіч стаў літаральна на працягу 1-2-х тыдняў і зараз паскоранымі тэмпамі яго «рыхтуюць» да пераводу ў турму. 

Нагадаем, што на заўтра запланаваная рэгістрацыя шлюбу Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч

 

preload imagepreload image