Мікола, у адказ на тлумачэнне, чаму не ідуць газеты
“Пра газеты ўжо ведаю. Цяпер застаецца выпісваць нешта кшталту “Комсомольской правды” ды “Аргументов и фактов”. Тут амаль пастаянна працуе першая праграма беларускага радыё. Ды яшчэ навіны па тэлевізару з тазіка гляджу. Так што афіцыйная інфармацыя ёсць. Але альтэрнатыўнай не стае.
З тазіка ўвесь час толькі і кажуць пра пратэсты. Сёння сказалі, што затрыманы 91 чалавек перад сенняшняй акцыяй. Мая павага людзям, якія выходзяць.
Масавая блакіроўка альтэрнатыўных сайтаў у такія часы, калі каласальны попыт на альтэрнатыўную інфармацыю, сапраўды прывядзе толькі да масавага выкарыстання сродкаў абыходу блакіровак. Ды росту папулярнасці тэлеграм-каналаў і аднаўлення цікаўнасці да сацсетак.
06.09.2020 г.”