Міліцыянты пабілі ды затрымалі Сіўчыка, але не змаглі патлумачыць прычыны / Аб'ектыў
Cадызм, гвалт і бязмежжа міліцыі. Справа, якая не паддаецца разуменню і чалавечай логіцы. Улада, якая ўсміхаецца Захаду, паказвае аскал актывістам у Беларусі.
Лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка збілі ва ўласным пад’ездзе міліцыянты, прычынаў не тлумачылі. А на дадатак сілаю завезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы ды абвінавацілі ў непадпарадкаванні праваахоўнікам. І паставілі перад судом.