Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Актуальна

Міліцыянты прыехалі да Мікалая Статкевіча дахаты – каб уручыць павестку ў суд

1 кастрычніка міліцыянты Цэнтральнага РУУС Мінска прыехалі дахаты да Мікалая Статкевіча, каб уручыць павестку ў суд.

“Сэрвіс – супрацоўнікі Цэнтральнага РУУСа прыехалі да мяне дахаты, каб асабіста ўручыць павестку ў Цэнтральны суд на 7 кастрычніка. За нейкую з акцыяў, як я разумею, – паведаміў Мікалай Статкевіч. – Я зацаніў іх намаганні – праз увесь горад жа ехалі. І таму нават распісаўся за тую павестку, дадаўшы, што ў патрэбны ім дзень я павінен быць у Празе. Бо маю запрашэнне прачытаць лекцыі ў Дні Гавела.

Тыя прапанавалі тут жа дату суда на павестцы на 17-е памяняць, падставіўшы “1” перад ранейшай датай. Безумоўна, я абурыўся спробай фальсіфікацыі афіцыйнага дакумента на маіх вачах.

З’ехалі. Казалі, што яшчэ прыедуць. Нумар мабільнага самі ж арыштавалі, СМСкі слаць нельга. Цяпер поштай працуюць. Няўжо іншых заняткаў у іх няма? Мо тады варта іх скараціць?”

belprauda.org


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34