Навіны

Мірон выказаў салідарнасьць з палітвязьнямі

Мінулай ноччу каля пасёлка Лужасна ля Віцебска на высакавольтнай лініі электраперадач лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда працытаваў цыдулку, прымацаваную да сьцяга: «На знак салідарнасьці з палітвязьнямі, якія годна трымаюцца ў турмах і ў сваім змаганьні за нашу шматпакутную Радзіму бяруць прыклад з нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. З нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Мірон – грамадзянскі актывіст, які вывешвае бел-чырвона-белыя сцягі на Віцебшчыне ў цяжкадаступных месцах з часоў рэферэндума 14 мая 1995 года, калі была змененая дзяржаўная сімволіка. Сапраўдная асоба Мірона невядомая.

Радыё Свабода