Навіны

Моладзь патрабуе свабоды

У нядзелю, 1-га ліпеня, у Мінску з\’явіліся ўлёткі з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча,  кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 года, а таксама палітвязняў Зміцера ДашкевічаЭдуарда ЛобаваПаўла СевярынцаЯўгена Васьковіча. Усе яны былі незаконна асуджаныя ў сувязі з выбарамі і дагэтуль знаходзяцца ў месцах зняволення.

Пад улёткамі – спасылка на сайт “Маладога Фронту”. Так моладзевыя актывісты адказалі на выклік уладаў, якія спрабуюць прадэманстраваць, што палітвязні застануцца за кратамі і пасля “святочнай” амністыі. Таксама гэта адказ на беспрэцэдэнтныя меры запужвання, якімі суправаджаецца падрыхтоўка да афіцыйнага Дня незалежнасці – 3 ліпеня.