Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

МУС не прызнала самавольства ў СІЗА

Звярнуўшыся да Генпракурора, актывіст апазіцыі атрымаў адказ з Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама.

«Мой зварот такім чынам апусціўся да ўзроўню, калі не дворніка, то кагосьці ў гэтым родзе, – распавёў сайтуucpb.org сябра АГП Уладзімір Раманоўскі. – Генпракуратура перадала зварот у Міністэрства ўнутраных спраў, а адтуль яго перакінулі на ўзровень Галоўнага ўпраўлення Менгарвыканкама, якое, натуральна, ніякага дачынення да нарматыўнай базы не мае.

Але ў маім звароце гаворка ішла пра зусім адвольны нарматыўны акт Міністэрства ўнутраных спраў, які нібыта дазваляе рабіць тэлефонныя званкі. Аднак у рэальнасці сумленна дамагчыся гэтага практычна немагчыма. Абсалютна неабгрунтаваная адмова даць мне магчымасць патэлефанаваць дадому паказвае, што гэта – чыстае самавольства і кармушка для карупцыі.

Тым не менш, у адказе ЧВАД начальніка аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці Д.І.Кулагін піша, што ў іх усё добра, усе сумленныя, вельмі прыстойныя, усё выконваецца.

Зараз атрымліваецца, што трэба падымацца да канструкцыйнага суда або, па меншай меры, праз Палату прадстаўнікоў вырашаць пытанне неканстытуцыйнасці нарматыўнай базы і нежадання ні МУС, ні пракуратуры вырашыць пытанне па сутнасці».

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34